Удзел у сустрэчы бяруць прадстаўнікі больш чым 65 краін, паведаміў кіраўнік справамі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Дыпламатычныя намаганні Украіны даюць вынікі: міжнародная падтрымка ўкраінскай Формулы міру расце, напісаў чыноўнік. Пацвярджэннем таму стала вялікая колькасць краін Глабальнага Поўдня, якія ўдзельнічаюць у сустрэчы. Гэта сапраўды дэманстрацыя таго, што свет зацікаўлены ў справядлівасці і ў перамозе Украіны.
Расійскія фейкі пра страту цікавасці да Украіны не спраўдзіліся, дадаў Ярмак. З кожным месяцам усё больш краін свету з усіх кантынентаў працуюць над рэалізацыяй Формулы міру, прапанаванай прэзідэнтам Зяленскім.
На сустрэча на Мальце абмяркоўваюцца канкрэтныя планы па рэалізацыі 5 пунктаў Формулы міру: ядзерная бяспека, энергетычная бяспека, харчовая бяспека, гуманітарны кірунак (вызваленне палонных і дэпартаваных), аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і сусветнага парадку.
Гэтыя планы распрацоўваліся рабочымі групамі, у склад якіх уваходзілі прадстаўнікі амбасад розных краін, а таксама эксперты.
Крыніца: Андрій Єрмак