Беларуская Служба

Найбольшай праблемай, акрамя вайны, украінцы называюць карупцыю – сацыёлагі

01.11.2023 16:32
Самая вялікая праблема Украіны і ўкраінцаў – вайна, на другім месцы – карупцыя і нізкія заробкі і пенсіі, гэта вынікі сацыялагічнага даследавання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенага 30 верасня – 13 кастрычніка.
Ілюстрацыйнае фотаSchutterstock/Atstock Productions

«Безумоўна, вайна – самая вялікая праблема Украіны і ўкраінцаў. Але калі запытацца, якія праблемы па-за вайной хвалююць украінцаў больш за ўсё, то са згаданага спісу 63% гавораць пра карупцыю. Другая праблема – нізкая зарплаты і пенсіі.Іншыя важныя праблемы: высокія тарыфы ЖКГ, дэмаграфічныя рызыкі і беспрацоўе», – адзначаюць аўтары апытання.

54% рэспандэнтаў упэўненыя, што змагацца з карупцыяй павінны ў першую чаргу новыя антыкарупцыйныя органы, створаныя пасля 2014 года. Пры гэтым даволі шмат рэспандэнтаў гавораць і пра прэзідэнта/Адміністрацыю прэзідэнта (43%) і ўмоўна «старыя» сілавыя структуры, такія як міліцыя, СБУ, пракуратура.


Найбольшай праблемай, акрамя вайны, украінцы называюць карупцыю – сацыёлагі Найбольшай праблемай, акрамя вайны, украінцы называюць карупцыю – сацыёлагі

Апытанне праводзілі з 30 верасня па 13 кастрычніка. Метадам тэлефонных інтэрв'ю па выпадковай выбарцы мабільных нумароў было апытана 2007 рэспандэнтаў, якія пражываюць ва ўсіх рэгіёнах Украіны (акрамя АР Крым). Апытанне праводзілася сярод паўналетніх (ад 18 гадоў) грамадзян Украіны, якія на момант апытання пражывалі на тэрыторыі Украіны (у межах, падкантрольных уладам Украіны да 24 лютага 2022 года). Не ўдалося ўключыць у выбарку жыхароў часова акупаваных тэрыторый, а з грамадзянамі за мяжой апытанне не праводзілася.

Фармальна ў нармальных умовах статыстычная хібнасць такой выбаркі (з верагоднасцю 0,95 і з улікам дызайн-эфекту 1,1) не перавышала 2,4% для паказчыкаў, блізкіх да 50%, 2,1% для паказчыкаў, блізкіх да 25%, 1,5% – для паказчыкаў, блізкіх да 10%, 1,1% – для паказчыкаў, блізкіх да 5%.

Ва ўмовах вайны, акрамя названай фармальнай памылкі, дадаецца пэўнае сістэматычнае адхіленне. Але сацыёлагі перакананыя, што атрыманыя вынікі ўсё ж захоўваюць высокую рэпрэзентатыўнасць і дазваляюць аналізаваць грамадскія настроі насельніцтва.

pravda.com.ua/вх