«Акупанты працягваюць выкарыстоўваць аператыўна-тактычную авіяцыю для тэрарызму цывільных суднаходных шляхоў у Чорным моры, скідаючы выбухованебяспечныя прадметы на магчымыя цывільныя марскія шляхі. За апошнія суткі зарэгістравана тры такія выпадкі», – паведаміла камандаванне Сілаў абароны поўдня Украіны.
У жніўні Украіна запусціла «гуманітарны калідор» для судоў, якія накіроўваюцца на рынкі Афрыкі і Азіі, каб паспрабаваць абысці фактычную блакаду Чорнага мора пасля выхаду Расіі з так званага збожжавага пагаднення ў ліпені. Пагадненне было заключана пад эгідай ААН і дазваляла Украіне экспартаваць прадукты харчавання праз Чорнае мора з ліпеня 2022 года.
Расія заяўляе, што будзе разглядаць кожны карабель як патэнцыйную ваенную мэту.
PAP / вх