Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што спіс санкцый пашыраны на 130 пунктаў. Іх мэта – ускладніць перавод расійскай прамысловасці на ваенную вытворчасць. Санкцыі распаўсюджваюцца на дзясяткі расійскіх кампаній, якія вырабляюць і імпартуюць прамысловае абсталяванне і інструменты. Абмежаванні таксама распаўсюджваюцца на банкі, якія падтрымліваюць зброевую прамысловасць. Урад ЗША таксама ўвёў санкцыі супраць кампаніі, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы і эксплуатацыі вялізнага праекта ў Сібіры пад назвай «Арктыка-2 СПГ», які прызначаны для транспарціроўкі звадкаванага прыроднага газу.
У вечаровым відэавыступе Уладзімір Зяленскі адзначыў, што амерыканскія санкцыі ўжо ахопліваюць больш за 220 расійскіх і не толькі суб'ектаў, якія працуюць на агрэсію супраць яго краіны:
-Гэта тое, што трэба. Ключавыя сектары эканомікі агрэсара. Сферы, важныя для тэрарыстаў. Любое санкцыйнае рашэнне павінна працаваць у поўнай меры, каб у Расіі не было магчымасці абысці абмежаванні. Сіла санкцый – гэта сіла свету. Для гэтага мы знаходзімся ў пастаянным дыялогу з нашымі партнёрамі – абʼяднаны свет павінен станавіцца мацнейшым.
Адміністрацыя ЗША таксама дадала ў санкцыйны спіс дзясяткі расійскіх кампаній, якія падтрымліваюць расійскіх вайскоўцаў беспілотнікамі. Пад санкцыі таксама трапілі кампаніі з Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, Турцыі і Кітая, якія дапамагалі Расіі абыходзіць папярэднія санкцыі.
ав