Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за мінулыя суткі адбылося 45 прамых баявых сутыкненняў з расійскімі войскамі. Па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах вораг нанёс 6 ракетных і 50 авіяўдараў, а таксама 64 артылерыйскія абстрэлы.
Вінікам згаданых нападаў з’яўляецца гібель і раненнi сярод мірнага насельніцтва, а таксама сурʼёзныя пашкоджанні жылых дамоў і грамадзянскай інфраструктуры.
У асобных раёнах усходняй Украіны расіяне таксама вядуць дыверсійную дзейнасць, каб перашкодзіць у перакідцы ўкраінскіх войскаў на фронт.
Украінскія вайскоўцы адбілі некалькі атак расійскіх сілаў у раёне Купянска, Харкава, Бахмута, Аўдзееўкі і Марʼінкі. Яны таксама працягваюць штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута, спрабуючы прарваць абарону ворага. Украінскі наступ таксама працягваецца ў напрамку Мелітопаля і Херсона.
За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя здзейсніла 17 налётаў на групоўкі войскаў і тэхнікі праціўніка. Ракетна-артылерыйскія войскі нанеслі ўдары па артылерыйскіх групах, складах узбраення і паліва, а таксама па дзвюх радыёлакацыйных станцыях падтрымкі зенітных войскаў.
IAR/аз