Украінскія пілоты праходзяць лётную падрыхтоўку на знішчальніках F-16, паінфармаваў прэс-сакратар ВПС Украіны палкоўнік Юрый Ігнат. Ён не паведаміў падрабязнасцяў, толькі запэўніў, што практычныя заняткі праходзяць «паводле плану».
Раней міністр абароны ЗША Лойд Осцін аб'явіў аб стварэнні кааліцыі краін па падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў і экіпажаў для эксплуатацыі і абслугоўвання F-16, якую ўзначалілі ЗША, Данія і Нідэрланды.
Данія і Нідэрланды першымі заявілі аб перадачы Украіне самалётаў F-16 у жніўні. Пазней міністр абароны Бельгіі таксама паведаміла, што яе краіна будзе перадаваць Украіне гэтыя знішчальнікі з 2025 года.
Згодна з заявай Пентагона, навучанне на знішчальніках зойме ад пяці да дзевяці месяцаў. F-16 могуць прыбыць ва Украіну не раней за вясну 2024 года.
У верасні ўкраінскія пілоты прайшлі падрыхтоўку на шведскіх знішчальніках Gripen.
вс