Папа рымскі Францішак звярнуў увагу на тое, што зло ў чалавеку можна выкараніць толькі ўпартай працай. Францішак сустрэўся з вернікамі на агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI.
Сёння Папа распачаў новую серыю катэхез аб заганах і цнотах. Ён казаў, што трэба быць асцярожным, бо пад маскай дабра можа хавацца зло. Ён адзначыў, што многія людзі сталі залежнымі ад наркотыкаў, алкаголю і азартных гульняў проста таму, што недаацанілі рызыкі.
Пасля пропаведзі папа Францішак звярнуўся да палякаў: «Напрыканцы года падзякуем Богу за ўсё дабро, якое мы атрымалі, у тым ліку за тое, што зроблена рукамі столькіх людзей, якія падтрымліваюць ахвяраў вайны ва Украіне і іншых частках свету«.
Папа зноў заклікаў маліцца за тых, хто церпяць страшэнныя пакуты з-за вайны, асабліва ва Украіне, Палестыне і Ізраілі.
яс