Апоўначы заканчваецца паўгадовае старшынства Іспаніі ў Еўрасаюзе. З 1 студзеня працай супольнасці будзе кіраваць Бельгія.
За час свайго старшынства ўладам у Мадрыдзе ўдалося дасягнуць згоды па некалькіх пытаннях, якія выклікалі спрэчкі ў ЕС.
Гаворка ідзе, у тым ліку, пра ўтрыманне адзінства па справе вайны супраць Украіны, пагадненне аб новай сістэме па скарачэнні бюджэтнага дэфіцыту і доўгу, згоду на правілы, датычныя выкарыстання штучнага інтэлекту і міграцыйны пакт. Іспанія таксама праклала шлях да пагаднення аб далейшых санкцыях супраць рэжымаў у Мінску і Маскве.
Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс назваў вынік іспанскага старшынства – задавальняючым.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падзякавала іспанцам за самаадданасць і заангажаванне.
IAR/аз