Беларуская Служба

Расійскія мірныя жыхары ўцякаюць з памежнай зоны

07.01.2024 18:15
Адміністрацыя вобласці падрыхтавала для іх прытулкі ў горадзе Стары Аскол, што ў 140 кіламетрах ад Белгарада.
Абстрэл памежнага з Расеяй БелгарадаPAP/EPA/BELGOROD REGION GOVERNOR

Частка расіянаў, якія пражываюць ля ўкраінскай мяжы, пакінулі свае дамы. Паводле звестак незалежных сайтаў, больш за сотню жыхароў Белгарада вырашылі эвакуявацца з-за абстрэлаў горада з боку Украіны. Адміністрацыя вобласці падрыхтавала для іх прытулкі ў горадзе Стары Аскол, што ў 140 кіламетрах ад Белгарада. Больш падрабязна на гэтую тэму распавядае карэспандэнт Мацей Ястшэмбскі:

- Ужо тыдзень украінскае войска кожны дзень абстрэльвае расійскія гарады ля мяжы. Таксама ўкраінцы атакуюць вайсковыя аб’екты ў акупаваным Расіяй Крыме. З-за ўкраінскіх абстрэлаў губернатар Белгарада 5 студзеня заявіў, што мясцовая адміністрацыя дапаможа кожнай сям'і, якая вырашыць эвакуявацца з небяспечнай зоны. На дадзены момант з Белагарада была дэпартаваная сотня чалавек, а наступныя ўжо выказалі жаданне пакінуць небяспечную зону. Некаторыя вайсковыя аналітыкі адзначаюць, што зімой украінска-расійская вайна ўвайшла ў фазу пазіцыйных баявых дзеянняў з моцным агнём па тылах праціўніка. Пакуль расійскі агрэсар наносіць удары па ўкраінскіх гарадах. Такія мерапрыемствы ўжо тыдзень праводзяць і ўкраінцы, праўда, у меншым маштабе.

IAR/аз

Пастаўка дацкіх F-16 ва Украіну адтэрмінаваная на паўгода

07.01.2024 14:01
У жніўні прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксэн паабяцала адправіць у Кіеў 19 самалётаў F-16.

Брытанская выведка: Расія ўзмацняе Расгвардыю

07.01.2024 16:32
Новыя баявыя магчымасці і ўзмацненне вопытнымі ветэранамі з іншых падраздзяленняў павысяць баяздольнасць Расгвардыі.