Беларуская Служба

Расія атакавала так званую Луганскую Народную Рэспубліку

08.01.2024 12:11
Удар нанесены па Рубежным.
 .    .
Ілюстрацыйны здымак. Горад Рубежнае пасля захопу. Фота: riamediabank.ru

У Рубежным у «ЛНР» адбыўся няштатны сыход расійскай авіябомбы ФАБ-250. Пра гэта са спасылкай на прызначанага Расіяй кіраўніка луганскіх тэрарыстаў Леаніда Пасечніка паведамляе ТАСС.

Па словах Пасечніка, абышлося без ахвяр, жыхароў некалькіх дамоў эвакуявалі.

2 студзеня гэтага года ў выніку аварыйнага сходу боепрыпаса расійскія ваенна-касмічныя сілы разбамбілі сяло Петрапаўлаўка ў Варонежскай вобласці. У выніку пацярпелі больш за 100 дамоў, восем дамоў былі разбураны поўнасцю.

УНІАН

нг