Беларуская Служба

Міністр навукі і адукацыі Нарвегіі сышла ў адстаўку з-за плагіяту магістарскай працы

20.01.2024 08:15
Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Нарвегіі Сандра Борх (Sandra Borch, Цэнтрыстская партыя) сышла ў адстаўку ў пятніцу вечарам пасля таго, як СМІ выявілі плагіят яе магістарскай працы па праве, абароненай у 2014 годзе ва Універсітэце ў Тромсе.
Norweska minister nauki i szkolnictwa wyższego Sandra Borch (fot. PAP\EPA)
Norweska minister nauki i szkolnictwa wyższego Sandra Borch (fot. PAP\EPA)Фота: PAP\EPA

Раней у той жа дзень нарвежскі вэб-сайт E24 апублікаваў шырокія вытрымкі, слова ў слова скапіяваныя Борх з двух іншых магістарскіх дысертацый па заканадаўстве 2005 і 2009 гадоў.

«Калі я пісала магістарскую дысертацыю 10 гадоў таму, я зрабіла вялікую памылку (...) Я ўсведамляю, што не магу сумясціць гэта з адказнасцю за нарматыўную базу экзаменаў», – заявіла Борх на тэрмінова скліканай прэс-канферэнцыі.

Палітык прызнала, што ў яе працы можа быць больш запазычаных фрагментаў, і адмовілася адказваць на пытанні.

Сандра Борх, якая раней займала пасаду міністра сельскай гаспадаркі, была вядомая сваёй жорсткай пазіцыяй супраць студэнцкага махлярства.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ (Партыя працы) абвясціў, што прымае адстаўку міністра навукі і вышэйшай адукацыі.

PAP/вх