Беларуская Служба

Дзень жалобы ў Харкаве

25.01.2024 09:30
Канчатковая лічба ахвяраў у Харкаве – 10 мірных жыхароў забітых і больш за 60 параненых.
Дзень жалобы ў Харкаве PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Улады Харкава абвясцілі сёння дзень жалобы па ахвярах расійскага ракетнага ўдару па горадзе, які адбыўся ў аўторак. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Выратавальная акцыя працягвалася да ўчорашняга дня. Жыхароў разбураных дамоў шукалі пад заваламі. Канчатковая лічба ахвяраў – 10 мірных жыхароў забітых і больш за 60 параненых.
Мясцовыя ўлады заявілі, што гэта быў адзін з самых крывавых расійскіх нападаў, і аб'явілі ў горадзе дзень жалобы. Між тым, вораг не спыняе наносіць авіяўдары па цывільных абʼектах Украіны. Ноччу расіяне адправілі беспілотнікі «Шахед» на Адэсу. Прынамсі шэсць мірных жыхароў атрымалі раненні. Украінская абарона збіла 11 з 14 беспілотнікаў-камікадзэ, якія вораг выкарыстаў для нападу на поўдзень Украіны.

IAR/аз

Украінская армія адчувае сур'ёзны дэфіцыт боепрыпасаў

24.01.2024 10:27
Найбольш патрэбныя артылерыйскія снарады.