Беларуская Служба

Вялікабрытанія будзе прыцягваць Іран да адказнасці за дзеянні яго проксі

04.02.2024 16:29
Іран будзе несці адказнасць за падтрымку тэрарыстычных узброеных груповак - заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у інтэрв'ю газеце «The Sunday Times».
 RAF Typhoon FGR4
Самалёт RAF Typhoon FGR4 пасля вяртання на базу пасля ўдараў па аб'ектах хусітаў у ЕменеEPA/AS1 LEAH JONES/ROYAL AIR FORCE HANDOUT MANDATORY CREDIT: AS1 LEAH JONES/ MOD CROWN COPYRIGHT 2024 Dostawca: PAP/EPA.

 Між тым міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс падкрэсліў, што чарговы авіяўдар па паўстанцам-хусітам не з'яўляецца эскалацыяй канфлікту.

 «Мы павінны паслаць Ірану выразны сігнал непрымальнасці таго, што ён робіць праз сваіх прыхільнікаў. Я сустрэўся з міністрам замежных спраў Ірана і меў вельмі сур'ёзную размову, падчас якой я сказаў, што гэтая вашыя прыхільнікі, і вы не можаце адмовіцца ад адказнасці за іх. Вядома, вы можаце сцвярджаць, што яны маюць некаторую незалежнасць, але вы іх стварылі, вы падтрымлівалі іх, вы іх фінансавалі, вы забяспечвалі іх зброяй, і ў канчатковым выніку вы будзеце несці адказнасць за тое, што яны робяць», - сказаў Кэмеран.

 Кіраўнік брытанскай дыпламатыі, маючы на ​​ўвазе нанесеныя ў пятніцу амерыканскімі войскамі ўдары па пазіцыях пра-іранскіх груповак у Сірыі і Іраку, якія сталі адказам на забойства трох амерыканскіх вайскоўцаў, заявіў, што «цалкам разумее» жаданне ЗША адказаць на гэты напад.

У ноч з суботы на нядзелю ЗША і Вялікабрытанія ў чарговы раз нанеслі авіяўдар па пазіцыях еменскіх паўстанцаў-хусітаў, якіх падтрымлівае Іран. 36 аб'ектаў хусітаў былі атакаваныя ў 13 месцах. Гэта быў трэці налёт, у якім акрамя амерыканскіх самалётаў бралі ўдзел і брытанскія знішчальнікі. Міністр абароны Шапс падкрэсліў у нядзелю, што напад не з'яўляецца эскалацыяй канфлікту.

«Напады хусітаў на гандлёвыя караблі і караблі ў Чырвоным моры з'яўляюцца незаконнымі і непрымальнымі, і наша адказнасць - абараняць жыцці нявінных людзей і захоўваць свабоду суднаходства. Вось чаму Каралеўскія ВПС распачалі трэцюю хвалю прапарцыйных і мэтанакіраваных удараў. Мы дзейнічалі разам з нашымі саюзнікамі ЗША пры падтрымцы многіх міжнародных партнёраў у мэтах самаабароны і ў адпаведнасці з міжнародным правам», - растлумачыў Шапс.

ПР/юл