Беларуская Служба

Джо Байдэн пра пакет зацвярджэння дапамогі Украіне: Наступствы бяздзейнасці жудасныя

28.02.2024 08:33
Украінскія войскі адчуваюць недахоп боепрыпасаў, бо рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў ЗША блакуюць далейшую дапамогу Кіеву.
Joe Biden
Joe BidenFoto: White House/X

У аўторак, 27 лютага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што яго краіне неабходна знайсці рашэнне для фінансавання ўрада, адначасова аказваючы дапамогу Украіне. Байдэн выступіў з гэтай заявай у Авальным кабінеце пасля завяршэння сустрэчы з уплывовымі з дэмакратамі і рэспубліканцамі ў Кангрэсе.

«Нам трэба зрабіць вялікую працу», – сказаў Байдэн у Авальным кабінеце, дзе побач з ім сядзелі віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і чатыры лідары Кангрэса – спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан, лідар дэмакратычнай меншасці ў Палаце прадстаўнікоў Хакім Джэфрыс, лідар дэмакратычнай большасці ў Сенаце Чак Шумер і лідэр рэспубліканцаў у верхняй палаце Кангрэса Мітч Макконэл.

«Праблема фінансавання Украіны з кожным днём становіцца ўсё вастрэй. Я думаю, што наступствы бяздзейнасці жудасныя», – перакананы амерыканскі лідар.

У парадку дня перамоваў, якія прэзідэнт ЗША правёў у Белым доме з лідарамі Кангрэса, былі таксама намаганні, закліканыя перадухіліць магчымае частковае прыпыненне працы ўрадавых ведамстваў (шатдаўн).

Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што яго краіна адчайна мае патрэбу ў падтрымцы Захаду, і выказаў надзею, што ЗША ўхваляць пакет дапамогі ў памеры 60 мільярдаў долараў.

Украінскія войскі адчуваюць недахоп боепрыпасаў, бо рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў ЗША блакуюць далейшую дапамогу Кіеву.

iar/voa/эж

Акрамя шоку і жаху. Што можа зрабіць Дональд Трамп падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміну

27.02.2024 16:08
Ад агульнанацыянальных забаронаў на аборты да культурных войнаў у школах, атакі на кліматычныя даследаванні і палітычнае ўзбраенне вайскоўцаў. У параўнанні з вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом Трамп 1.0 можа здацца надзвычай лагодным.

Канцлер Германіі выступае супраць прысутнасці вайскоўцаў НАТА ва Украіне

27.02.2024 16:05
Па гэтай справе згодна выказваюцца лідары нямецкай кааліцыі і апазіцыі.