Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна: амерыканскія абмежаванні на Starshield застаюцца ў сіле

23.10.2026 13:14
Ва Украіне гэтыя абмежаванні разглядаюць як магчымы інструмент ціску Вашынгтона на Кіеў.
Starlink.
Starlink.Фото: x.com/SpaceX/

Ва Украіне па-ранейшаму дзейнічаюць сур’ёзныя абмежаванні на выкарыстанне спадарожнікавай сістэмы сувязі Starshield. На мінулым тыдні ЗША ўвялі ліміты для ваеннай версіі Starlink, якой карыстаецца ўкраінская армія.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што працу сістэмы аднавілі. Аднак улады ў Кіеве сцвярджаюць, што абмежаванні не знятыя.

Дарадца ўкраінскага прэзідэнта Сяргей Бязкрэсны паведаміў, што ў пятніцу раніцай украінскія вайскоўцы не зафіксавалі адмены абмежаванняў на Starlink. Паводле яго слоў, часам сістэма дазваляе асобным аб’ектам рухацца крыху хутчэй за ўстаноўлены ліміт. Аднак гэта, імаверна, звязана з працай алгарытмаў кампаніі SpaceX або асаблівымі ўмовамі выкарыстання.

Пра праблемы з ваеннымі спадарожнікавымі сістэмамі сувязі ўкраінцы ўпершыню паведамілі на мінулым тыдні. Абсталяванне перастае працаваць на аб’ектах, якія рухаюцца з хуткасцю больш за 160 кіламетраў у гадзіну. Гэта стварае праблемы, у прыватнасці, для беспілотнікаў і дронаў-перахопнікаў.

IAR/яс