Беларуская Служба

У Інтэрнацыянальным легіёне, створаным ва Украіне два гады таму, ваююць грамадзяне больш чым 50 краін

07.03.2024 18:00
Інтэрнацыянальны легіён, падпарадкаваны ўкраінскай ваеннай разведцы, святкуе сваю другую гадавіну.
Харкаўская вобласцьPAP/Mykola Kalyeniak

- У гэтым фармаванні змагаюцца грамадзяне больш чым 50 краін свету, у тым ліку: ЗША, Аўстраліі і краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, – адзначылі ў спецслужбе.

- Мы стварылі (Легіён), каб даць магчымасць сапраўдным воінам з усяго свету далучыцца да нашай барацьбы за свабоду і незалежнасць Украіны. Замежныя і ўкраінскія салдаты Легіёну дзеляцца баявым вопытам і абараняюць не толькі (тэрытарыяльную) цэласнасць Украіны, але і мірнае насельніцтва Еўропы, дэмакратыю і існуючую сістэму міжнародных адносін, – напісаў у гадавіну стварэння Легіёна ўкраінскі вайсковы партал Армія Інформ.

Вайскоўцы гэтага злучэння ўдзельнічалі ў баях у Кіеўскай і Запарожскай абласцях, на Кінбурнскай касе на поўдні краіны, а таксама пад Купянскам і Херсонам. Таксама яны выконвалі спецыяльныя задачы ў Бахмуце, Севераданецку, Лісічанску і Маёрску, гаворыцца на сайце.

Інтэрнацыянальны легіён – гэта атрад, створаны ўкраінскімі ўладамі праз некалькі дзён пасля расійскага ўварвання, прызначаны для замежнікаў, якія хочуць падтрымаць барацьбу з агрэсарам. Ужо ў сакавіку 2022 года паведамлялася, што ў новае фарміраванне запісалася прыкладна 20 тысяч чалавек з усяго свету.

Гэтыя войскі з'яўляюцца неадʼемнай часткай узброеных сіл Украіны і таму могуць фінансавацца арміяй краіны. Гэта датычыцца ўсіх выдаткаў на пражыванне, заробкаў салдат, зброі і амуніцыі. Дадатковыя сродкі паступаюць ад прыватных донараў, у асноўным з Захаду. Грошы, сабраныя пасярэднікамі на розных пляцоўках, ідуць выключна на экіпіроўку байцоў Легіёну, якая не ўваходзіць у стандартную экіпіроўку ўкраінскага войска, тлумачыў у чэрвені 2022 года прэс-сакратар фармавання Дэміен Магроў.

ав

Расійская ракета ў Адэсе ўзарвалася за 500 метраў ад Зяленскага і прэм'ер-міністра Грэцыі – CNN

07.03.2024 10:53
Па словах крыніцы, калона з лідарамі адчула наступствы ўдару, і група ўбачыла «грыбападобнае воблака» дыму.

Адносіны Чэхіі са Славакіяй ніколі не былі так напружаныя. Прычына – вайна ва Украіне

07.03.2024 13:34
Чэскі ўрад адмяніў запланаваную сустрэчу са славацкім кабінетам міністраў. У Браціславе адказалі: вы ахвяруеце нашымі адносінамі дзеля вайны ва Украіне.