Беларуская Служба

Нямецкая паліцыя вышуквае мужчын, якія распальваюць нянавісць да жанчын у інтэрнэце

08.03.2024 13:12
Паліцыя заходзіла ў кватэры, здымала лічбавыя доказы злачынстваў і правапарушэнняў і перадала справы ў пракуратуру.
.
.PAP/Tomasz Murański

У Міжнародны жаночы дзень нямецкая паліцыя правяла амаль паўсотні ператрусаў у мужчын, якія распальваюць нянавісць да жанчын у інтэрнэце. Справы перададзеныя ў пракуратуру.

Паліцыя даказала, што аўтары нянавісных каментароў і дыскрымінацыйных пастоў не застаюцца беспакаранымі ці ананімнымі. У адначасовай акцыі ўдзельнічалі афіцэры чатырнаццаці з шаснаццаці земляў Германіі.

Да адказнасці прыцягнутыя мужчыны, якія абражалі жанчын па гендарнай прыкмеце, рабілі сексуальныя прапановы незнаёмым жанчынам, усхвалялі згвалтаванні, перасылалі відэа і фатаграфіі пераследу жанчын, патрабавалі ад іх дасылаць распранутыя фота.

Паліцыя заходзіла ў кватэры, здымала лічбавыя доказы злачынстваў і правапарушэнняў і перадала справы ў пракуратуру.

Нямецкая паліцыя на працягу двух гадоў праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы, накіраваныя на гэты від злачынстваў.

яс