Беларуская Служба

Партыя «Адзіная Расія» запусціла прыкладанне для кантролю яўкі бюджэтнікаў на выбарах

09.03.2024 18:21
Падобны кантроль парушае прынцып тайнага галасавання, прадугледжаны расійскай Канстытуцыяй.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Прамацыйны ролік «ГЕА-СМС» распаўсюджваюць дэпутаты ў рэгіёнах і бюджэтныя ўстановы. Так, напрыклад, спасылку на прэзентацыю можна знайсці на афіцыйным сайце раённай бальніцы ў Астраханскай вобласці Расіі.

Спампаваць прыкладанне прапануюць па індывідуальнай спасылцы, калі нумар тэлефона выбаршчыка ёсць у базе «Мабілізацыя» (туды заносяць бюджэтнікаў), паведамляе рух «Голас».

Працуе сістэма толькі на тым выбарчым участку, да якога прымацаваны галасуючы. Каб скарыстацца прыкладаннем, трэба ўключыць на смартфоне геалокацыю і націснуць кнопку «Прагаласаваць». Тады сістэма зразумее, што чалавек выканаў задачу.

Падобны кантроль парушае прынцып тайнага галасавання, што караецца па арт. 141 Крымінальнага кодэкса Расіі. Аднак парушэнне закона не вельмі і турбуе паслугачоў пуціна. Ім галоўнае ведаць, хто прагаласаваў «правільна».

юл