Беларуская Служба

Канада ўвяла санкцыі супраць іранскіх палітыкаў за парушэнне правоў жанчын

09.03.2024 14:12
Іранскі чыноўнік і парламентарый трапілі пад санкцыі за «ўдзел у гвалтоўных рэпрэсіях супраць іранскіх грамадзян, асабліва супраць жанчын і дзяўчат», гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў у Атаве.
Ілюстрацыйны здымакEPA/YAHYA ARHAB Dostawca: PAP/EPA.

17-ы пакет санкцый, уведзеных супраць Ірана пасля смерці Махсы Аміні ў кастрычніку 2022 года, тычыцца генеральнага дырэктара тэгеранскага метрапалітэна Масуда Дарасці за выкананне патрабаванняў да жанчын насіць хіджаб. У сваю чаргу член Меджліса Зохрэ Элахян трапіла пад санкцыі за падтрымку ўвядзення смяротнага пакарання ў дачыненні да дэманстрантак, якія ўдзельнічалі ў руху «Жанчыны, жыццё, свабода», грамадзянскім руху, які абараняе правы жанчын.

«Працяг выкарыстання гвалтоўнай і жорсткай тактыкі іранскім рэжымам і яго актывістамі супраць любой формы дэманстрацый за свабоду выбару і выказвання стварае ўсё больш рэпрэсіўнае асяроддзе, у якім жанчыны і дзяўчаты рызыкуюць сваім здароўем і жыццём проста за тое, што патрабуюць выканання сваіх базавых праў», - сказала міністр замежных спраў Канады  Мелані Джолі.

Канадскія санкцыі азначаюць, што названыя асобы не змогуць уехаць у Канаду і любыя адносіны з імі забароненыя.

Пасля смерці Махсы Аміні санкцыі за парушэнне правоў чалавека, дэзінфармацыю, дзейнасць па дэстабілізацыі і ўдзел у ядзернай праграме Ірана ахапілі 153 чалавекі і 87 арганізацый. З лістапада 2022 года Канада забараніла ўезд тысячам чыноўнікаў і членаў ваенных фарміраванняў Ірана.

З 2012 года Канада прызнала Іран дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм, што азначае, што ахвяры могуць патрабаваць ад Ірана кампенсацыі за яго дзеянні па ўсім свеце.

ПР/юл