Беларуская Служба

Ужо гэтай ноччу будуць уручаныя прэміі амерыканскай кінаакадэміі

10.03.2024 18:07
Польскі акцэнт: фільм «Зона інтарэсаў» намінаваны ў пяці катэгорыях.
 .
Статуэтка Оскар.Фота: Shutterstock

Сёння ноччу стануць вядомыя лаўрэаты 96-й цырымоніі ўручэння прэміі Амерыканскай кінаакадэміі – «Оскар 2024». Польска-брытанска-амерыканскі фільм «Зона інтарэсаў» намінаваны ў пяці катэгорыях.

Стужка атрымала Гран-пры Канскага фестывалю і тры прэміі BAFTA. Фільм рэжысёра Джонатана Глейзера – гэта гісторыя сямейнага жыцця ў цені крэматорыяў каменданта канцлагера Аўшвіц-Біркенаў Рудольфа Гёса (Rudolf Hoess) і яго жонкі. Брытанскі рэжысёр прадставіў тэму Галакосту. У ім паказваюць трагедыю з пункту гледжання дома сярэдняга класа, які жыве побач з канцлагерам.

Фільм рэжысёра Джонатана Глейзера атрымаў намінацыі за рэжысуру, адаптаваны сцэнарый, гук і за лепшы міжнародны фільм. «Зона інтарэсаў» знятая па матывах ваеннага рамана Марціна Эміса. Галоўныя ролі выканалі Сандра Хюлер і Крысціян Фрыдэль.

У катэгорыі «Лепшы міжнародны фільм» таксама былі намінаваныя фільмы з Італіі, Японіі, Іспаніі і Германіі. Найбольшую колькасць намінацый – 13 – атрымаў фільм Крыстафера Нолана «Опенгеймер».

IAR/нг