Беларуская Служба

Дзяржаўны сцяг Швецыі будзе афіцыйна вывешаны перад штаб-кватэрай НАТА ў Бруселі

11.03.2024 08:05
Швецыя і Фінляндыя ўсведамляюць пагрозу з боку Расіі, лічыць былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніэл Фрыд.
Швецыя і Фінляндыя плануюць стаць членамі НАТАshutterstock.com/Andrzej Rostek

Швецыя і Фінляндыя ўступілі ў НАТА, таму што яны разумеюць, што Расія ўжо не з’яўляецца партнёрам па перамовах, заявіў былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніэл Фрыд.

Дыпламат, які вызначыўся ў працэсе далучэння Польшчы да Паўночнаатлантычнага альянсу, падкрэсліў, што новыя краіны-члены ўсведамляюць рэальную пагрозу з Усходу:

- У 1999 годзе мы мелі надзею, што мы зможам выпрацаваць нейкі шлях супрацы з Расіяй. Зараз мы ведаем, што Расія – агрэсіўная краіна, а Пуцін – дыктатар. Гэта праблема. Расія пагражае бяспецы Еўропы. Швецыя і Фінляндыя гэта дасканала разумеюць.

Дзяржаўны сцяг Швецыі будзе афіцыйна вывешаны перад штаб-кватэрай НАТА ў Бруселі.
Нагадваем, у мінулы чацвер Швецыя афіцыйна стала 32-й краінай-сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу.

Прэм'ер-міністр Ульф Крыстэрсан прадставіў у Вашынгтоне дакументы аб далучэнні, якія раней былі ратыфікаваныя ва ўсіх краінах-членах.

IAR/аз