Беларуская Служба

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку атакі расійскіх БЛА на Харкаў

04.04.2024 08:45
Паводле гарадскіх уладаў, расіяне выпусцілі па Харкаве ўсяго ў 15 беспілотнікаў.
Чатыры чалавекі загінулі ў выніку атакі расійскіх БЛА на Харкаў https://t.me/ihor_terekhov

У выніку расійскай атакі на Харкаў загінулі чатыры чалавекі, пацярпелі 12. Расіяне ўдарылі па горадзе беспілотнікамі далёкага радыусу дзеяння «Шахед», якія білі па грамадзянскіх будынках. Улады горада паведамляюць аб некалькіх хвалях нападаў беспілотнікаў.

Пасля першай начной атакі ў горадзе ўспыхнулі пажары шматкватэрных і аднакватэрных дамоў. Сярод загінулых адна жанчына, а таксама трое пажарных, якія прыбылі на месца выбуху. Яны загінулі падчас паўторнага ўдару беспілотнікаў.

Паводле гарадскіх уладаў, расіяне выпусцілі па Харкаве ўсяго ў 15 беспілотнікаў . Некаторыя з іх былі збітыя.

Расія масава выкарыстоўвае беспілотныя лятальныя апараты далёкага дзеяння. У мінулым месяцы яна выпусціла па Украіне каля 600 такіх машын. Першапачаткова расіяне закуплялі «Шахеды» ў Іране, потым самі пачалі выпускаць гэтую зброю.

IAR/аз