Беларуская Служба

Пасол Польшчы ў Расіі ўшанаваў памяць ахвяр Катынскага расстрэлу

10.04.2024 19:10
Дыпламат нагадаў, што ў Расіі ў грамадскіх месцах прыбіраюць помнікі, мемарыяльныя дошкі і крыжы ў памяць аб паляках - ахвярах савецкіх злачынстваў.
Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі ўшанаваў памяць ахвяр Катынскага растрэлуЗдымак: Пасольства Польшчы ў Расіі

Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі ўшанаваў памяць ахвяр Катынскага растрэлу. У 84-ю гадавіну трагедыі дыпламат разам з прадстаўнікамі пасольства ўсклаў кветкі і запаліў свечкі на польскіх ваенных могілках у Катыні. 

«Наш абавязак, наша памяць - быць у гэтым месцы, і сёння я разам з маімі калегамі аддалі даніну памяці ахвярам гэтага злачынства, нагадаўшы таксама пра тое, хто нясе за яго адказнасць, нягледзячы на спробы перапісвання гісторыі, якія маюць месца ў прымаючай краіне, і спробы паставіць пад сумнеў адказнасць Савецкага Саюза», - зазначыў пасол. 

Кшыштаф Краеўскі нагадаў, што ў Расіі ў грамадскіх месцах прыбіраюць помнікі, мемарыяльныя дошкі і крыжы ў памяць аб паляках - ахвярах савецкіх злачынстваў.

Катынскі растрэл - ваеннае злачынства, масавыя забойствы НКУС польскіх грамадзян, у асноўным палонных афіцэраў Войска Польскага, а таксама чыноўнікаў і паліцэйскіх, здзейсненае вясной 1940 года. Паводле гісторыкаў, было расстраляна больш за 22 тыс. чалавек.

вс