Беларуская Служба

Швэцыя інвэстуе ў грамадзянскую абарону 385 мільёнаў крон

11.04.2024 18:01
Грошы пойдуць на аднаўленне бамбасховішчаў, запасаў пітной вады і транспартнай інфраструктуры
Ілюстрацыйны здымакPAP/Vladyslav Musiienko

Швецыя інвестуе ў грамадзянскую абарону 385 мільёнаў крон. Гэта прыкладна 36 мільёнаў долараў.

Сродкі, сярод іншага, з гэтых сродках будзе палепшана здольнасць экстранных службаў працаваць падчас канфлікту, павысяць кібербяспеку і падтрымаюць сістэму аховы здароўя ў назапашванні лекаў.  Грошы таксама пойдуць на аднаўленне бамбасховішчаў, запасаў пітной вады і транспартнай інфраструктуры.

«Узровень бяспекі пагаршаўся на працягу доўгага часу», — заявіў міністр грамадзянскай абароны Карл-Оскар Болін, абвяшчаючы аб рашэнні. У студзені ён заявіў, што «ў Швецыі можа пачацца вайна».

Краіна рэзка скараціла выдаткі на абарону пасля заканчэння халоднай вайны, але змяніла курс пасля таго, як Расія анэксавала Крым у 2014 годзе. У сакавіку 2022 года - пасля поўнага ўварвання Расіі ва Украіну - Стакгольм абвясціў, што зноў павялічыць выдаткі з мэтай «як мага хутчэй прызначыць два працэнты ВУП на абарону».

У канцы мінулага года ўрад Швецыі заявіў, што ваенныя выдаткі ў гэтым годзе перавысяць пастаўленую задачу ў два працэнты.

У сакавіку Швецыя стала членам НАТА.

ПР/юл