Беларуская Служба

Еўрапейскія палітыкі накіраваліся з місіяй у Грузію

13.05.2024 10:35
Пасыл паездкі выразны: «закон аб замежных агентах» не супадае з пазіцыяй ЕС па справе свабоды і дэмакратыі.
Еўрапейскія палітыкі накіраваліся з місіяй у Грузію PAP/EPA/DAVID MDZINARISHVILI

«Мы з увагай і заклапочанасцю сочым за сітуацыяй у Грузіі. Мы хочам паразмаўляць на месцы як з уладамі, так і з прадстаўнікамі няўрадавай апазіцыі», – сказаў сенатар Богдан Кліх ад «Грамадзянскай кааліцыі», які разам з іншымі еўрапейскімі палітыкамi накіраваўся з місіяй у Грузію.

Акрамя польскага сенатара, які з’яўляецца кіраўніком сенацкай Камісіі па справах Еўрасаюза, у місію ўваходзяць, між іншым: старшыня Камісіі па замежных справах Бундэстага Міхаэль Рот, кіраўнік парламенцкай Камісіі па знешняй палітыцы Чэхіі Павел Фішэр і літоўскі дэпутат Жыгімантас Павілёніс, паведаміла Gazeta Wyborcza.

Палітыкі накіраваліся ў Тбілісі з ясным паслам: падрыхтаваны паводле крамлёўскіх шаблонаў «закон аб замежных агентах», канчатковае чытанне якога анансуецца ў бліжэйшыя дні, не супадае з пазіцыяй ЕС па справе свабоды і дэмакратыі.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што пасля атрымання статусу краіны-кандыдата ў ЕС у снежні 2023 года ўрад Грузіі прыняў надзвычай жорсткі курс, набліжаючыся ў бок Масквы.

З сярэдзіны красавіка ў Грузіі працягваюцца буйныя акцыі пратэсту супраць законапраекта, які абмяжоўвае дзейнасць няўрадавых арганізацый і СМІ. У тым ліку закон абавязвае няўрадавыя арганізацыі і СМІ, якія атрымліваюць больш за 20 працэнтаў фінансавых сродкаў з-за мяжы, рэгістравацца як суб’екты, якія «дзейнічаюць у замежных інтарэсах».

аз