Улады гміны Розендаль (Roosendaal) хочуць выкупіць будынак і краму ў ім, каб пазбавіцца ад надакучлівага для жыхароў польскага бізнесу.
Жыхары ўжо 10 гадоў скардзяцца на паводзіны пакупнікоў польскай крамы «Swojska Chata». Іх вінавацяць у распіванні спіртных напояў на тратуары, спраўлянні патрэбаў у пад'ездах і каля платоў, ігнараванні правілаў дарожнага руху. Уладальнік крамы неаднаразова запэўніваў у СМІ, што выконвае заключаныя з камунальнымі службамі дамовы, якія маюць на мэце вырашыць праблему. Адна з іх заключалася ў тым, што быў працаўладкаваны чалавек, задачай якога было размаўляць з кліентамі і трымаць іх у чарзе.
У выніку мясцовыя ўлады вылучылі 5,5 мільёна еўра на пакупку будынка, дзе знаходзіцца крама. Будынкі знясуць, а на іх месцы пабудуюць новыя.
IAR/вх