Беларуская Служба

ЗША: Расія запусціла спадарожнік, які можа быць касмічнай зброяй

22.05.2024 10:02
Вынесены 16 траўня спадарожнік «Космас 2576», здольны атакаваць іншыя спадарожнікі, ацэньвае Пентагон.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія запусціла ў космас спадарожнік, здольны атакаваць і кантраляваць іншыя спадарожнікі, заяўляюць ЗША. Спадарожнік быў вынесены ракетай «Саюз», якая стартавала 16 траўня з касмадрома «Плясецк», які размяшчаецца прыкладна ў 800 кіламетрах на поўнач ад Масквы.

Расія запусціла як мінімум дзевяць спадарожнікаў, у тым ліку спадарожнік «Космас 2576», падобны на расійскія спадарожнікі, запушчаныя ў 2019 і 2022 годзе.

Паводле Пентагона, ён здольны атакаваць іншыя спадарожнікі на нізкай калязямной арбіце.
У мінулым Расія ўжо размяшчала свае спадарожнікі побач са спадарожнікамі-шпіёнамі ЗША.

IAR/аз