Беларуская Служба

Літва плануе будаваць умацаванні на мяжы з Расіяй і Беларуссю

23.05.2024 18:12
Фартыфікацыйныя збудаванні плануецца пабудаваць гэтым летам.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

У Паланзе на захадзе Літвы адбылася сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў краінаў Балтыі.

Міністр абароны Літвы Лаўрынас Касцюнас пасля сустрэчы паведаміў, што ўмацаванні будуць пабудаваныя ў канцы лета – пачатку восені. Аднак інфармацыі аб месцах іх будаўніцтва ён не паведаміў. «Гэта павінна стаць нашым унёскам у распрацоўку тактыкі стрымлівання руху праціўніка», – адзначыў Касцюнас. Ён спаслаўся на ўзнікшую сетку ўмацаванняў, якія плануецца пабудаваць у першую чаргу ўздоўж усходніх межаў балтыйскіх краін, названых г.зв. Прыбалтыйскай лініяй абароны. На яго думку, у Латвіі і Эстоніі работа ў гэтым напрамку ідзе больш прасунута.

Пры стварэнні фартыфікацыйных збудаванняў будуць выкарыстоўвацца супрацьтанкавыя ба’еры г.зв. «вожыкі», жалезабетонныя блокі і іншыя ўмацаванні. «У нас агульныя ідэі, але кожная краіна працуе сама па сабе. Мы проста каардынуем усю справу, што таксама вельмі важна», – сказаў кіраўнік літоўскага ведамства.

Канцэпцыя будаўніцтва сумесных абарончых аб'ектаў на мяжы з Беларуссю і Расіяй была ўхвалена трыма балтыйскімі краінамі ў пачатку года. У студзені ў Рызе было падпісана пагадненне аб стварэнні комплекснай лініі абароны, якая будзе эфектыўна стрымліваць праціўніка.

ав