Апошняя фінішная перад выбарамі ў Еўрапарламент. Галасаванне ў ЕС пачнецца ў чацвер і працягнецца да нядзелі. Палякі, як і грамадзяне большасці краінаў, пойдуць галасаваць у апошні дзень – 9 чэрвеня. Прагнозы кажуць, што асноўныя партыі будуць аслабленыя ў параўнанні з пяцігадовай даўніной, але захаваюць большасць.
Апошнія прагнозы паказваюць, што Еўрапейская народная партыя, у якую ўваходзяць Грамадзянская кааліцыя і Польская сялянская партыя ў Польшчы, пераможа на агульнаеўрапейскіх выбарах, хоць правацэнтрысты будуць мець менш галасоў, чым цяпер. Тое самае датычыцца сацыял-дэмакратаў з польскімі Левымі ў сваіх шэрагах, лібералаў, да якіх належаць «Польшча 2050» і еўрапейскія Зялёныя.
«Мэйнстрымальныя партыі, безумоўна, панясуць страты, радыкальныя або крайнія правыя будуць мець добрыя вынікі», – сказаў Яніс Эмануілідзіс з Цэнтру еўрапейскай палітыкі ў Бруселі карэспандэнту Польскага радыё Бэаце Пламэцкай.
Паводле яго, пяць гадоў таму атрымаць большасць у Еўрапарламенце было сапраўды складана, а на гэты раз атрымаць большасць можа быць яшчэ больш складана. Хоць, дадаў ён, усё будзе залежаць ад яўкі на выбарах і мабілізацыі электарату асноўных партый.
ав