«Мы вітаем значны прагрэс, дасягнуты саюзнікамі, у абаронных інвестыцыях. Прымаем абавязацельствы інвеставаць у гэтую сферу не менш за 2% ВУП кожны год, і падкрэсліваем, што для задавальнення патрабаванняў, якія ўзнікаюць з усё большай пагрозы бяспекі, неабходна павялічыць выдаткі на абарону і інвестыцыі ў ваенную прамысловасць», – гаворыцца ў заяве ўдзельнікаў саміту «Бухарэсцкая дзявятка» ў Рызе .
Кіраўнік Альянсу Енс Столтэнберг у сталіцы Латвіі чарговы раз запэўніў, што НАТА адзінае і будзе абараняць кожную з краін-сябраў:
– НАТА мае сілу, рэсурсы, магчымасці і палітычную волю, каб абараніць кожнага саюзніка. Падчас саміту НАТА чакае ад саюзнікаў прыняцця рашэнняў, якія ўмацуюць наш патэнцыял абароны і стрымлівання агрэсіі.
«Бухарэсцкая дзявятка» – гэта нефармальная пляцоўка супрацоўніцтва паміж краінамі ўсходняга флангу НАТА, была створана ў 2015 годзе па ініцыятыве прэзідэнтаў Польшчы і Румыніі.
Мэтай краін В9 з'яўляецца забеспячэнне бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і ўзмацненне права голасу краін усходняга фланга ў НАТА.
яс/IAR