Беларуская Служба

Эмануэль Макрон заклікае абʼяднацца супраць крайніх левых і правых

12.06.2024 13:36
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў умераныя сілы з розных бакоў палітычнай сцэны абʼяднаць намаганні перад наступам крайніх левых і правых.
Emmanuel Macron
Emmanuel Macron Frederic Legrand - COMEO/ Shutterstock

Ён раскрытыкаваў «ненатуральныя» альянсы, якія ўзнікаюць злева і справа на палітычнай сцэне, якія «не складаюць большасці» для кіравання.

Макрон прадставіў свой палітычны лагер як трэці шлях паміж альянсамі злева і справа; ён кажа, што «цэнтрысцкі блок – прагрэсіўны і рэспубліканскі», мае дакладнае бачанне краіны і Еўропы.

«Мы гатовы ўключаць ідэі сацыял-дэмакратаў, прадстаўнікоў «голісцкіх правых» (ад прозвішча палітыка Шарля де Голя, паводле якога канцэпцыя цэнтрызму і моцнай улады не супярэчыць дэмакратычнаму характару дзяржавы, – рэд.) і эколагаў», – заявіў прэзідэнт Францыі, звяртаючыся да палітычных сіл, якія не падзяляюць «экстрэмісцкую ліхаманку».

Эмануэль Макрон заявіў, што вынікі выбараў у Еўрапейскі парламент зʼяўляюцца палітычным фактам, які «нельга ігнараваць»; ён звярнуў увагу, што амаль 40 працэнтаў выбарцаў у Францыі падтрымалі ўльтраправы палітычны блок.

Тлумачачы сваё рашэнне аб роспуску парламента, Макрон таксама нагадаў, што прэзідэнцкі лагер не можа «пабудаваць трывалую кааліцыю» ў ніжняй палаце парламента, Нацыянальным сходзе.

PAP/вх

Якім будзе склад Еўрапарламента — прагноз

10.06.2024 07:40
Добрых вынікаў дасягнулі правыя і ўльтраправыя партыі, але рэвалюцыі не адбылося.