Беларуская Служба

Урад Румыніі не дапусціць дэлегацый Расіі і Беларусі да ўдзелу ў пасяджэнні ПА АБСЕ

16.06.2024 14:51
Паседжанне пройдзе ў Румыніі.
АБСЕ Фота: Shutterstock/Karolis Kavolelis

Улады Румыніі не хочуць бачыць удзельнікаў з Расіі і Беларусі да штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Румыніі з 29 чэрвеня па 3 ліпеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Румыніі Раду Філіп.

«Рашэнне румынскага боку грунтуецца на вядомай і паслядоўнай пазіцыі Румыніі ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі ў кантэксце яе агрэсіўнай вайны супраць Украіны», – сказаў прэс-сакратар МЗС. Яго заяву цытавала News.ro.

«Рашэнне распаўсюджваецца на ўсіх членаў дэлегацыі – парламентарыяў і тэхнічны персанал», – дадаў Філіп. Рашэнне датычыць і дэлегацыі РБ.

«Рашэнне тычыцца і Беларусі, якая падтрымлівае вайну, развязаную Расіяй», – сказаў прэс-сакратар. У заяве адзначаецца, што некаторыя члены расійскай дэлегацыі падпадаюць пад абмежаванні ЕС.

PAP/нг