Беларуская Служба

Забруджанае паветра – другая па значнасці прычына смерці дзяцей у свеце

19.06.2024 15:40
У асаблівай групе рызыкі знаходзяцца дзеці да пяці гадоў.
UNICEF
UNICEFShutterstock/JPstock

Забруджванне паветра з'яўляецца другой па значнасці прычынай смерці дзяцей у свеце пасля недаядання. Такія даныя прыводзяцца ў справаздачы Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ і Інстытута ўздзеяння на здароўе (Health Effects Institute).

Як гаворыцца ў дакладзе, дрэнная якасць паветра можа негатыўна адбіцца на здароўі дзіцяці ўжо ў перадродавы перыяд, падчас цяжарнасці.

У асаблівай групе рызыкі знаходзяцца дзеці да пяці гадоў. Паводле даных ЮНІСЕФ, у 2021 годзе ў выніку забруджвання паветра загінулі больш за 700 тысяч маленькіх дзяцей, галоўным чынам у краінах Азіі і Афрыкі.

Самая вялікая праблема там – забруджанае паветра ў памяшканнях. У асноўным гэта звязана з гатаваннем на адкрытым агні ў закрытых памяшканнях.

яс/IAR