Беларуская Служба

У Расіі асуджаныя, якія ваююць на фронце, вяртаюцца і здзяйсняюць злачынствы

22.06.2024 08:01
У Расіі расце колькасць злачынстваў, учыненых былымі асуджанымі, адпраўленымі на фронт.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

Ледзь не кожны дзень расійскія СМІ паведамляюць пра забойствы, згвалтаванні і крадзяжы, учыненыя злачынцамі, памілаванымі за ўдзел у вайне.

Суд у Іжэўску прысудзіў мужчыну, які забіў сябра і спрабаваў забіць сваю дзяўчыну, да 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Арцём Ягораў ужо адседзеў за забойства. У 2023 годзе пайшоў добраахвотнікам у атрад наймітаў Вагнера. Быў памілаваны і пасля ранення ў нагу вярнуўся ў родны горад. Сайт «Вёрстка» падлічыў, што з пачатку вайны ў выніку злачынстваў асуджаных, прызваных у войска, у Расіі загінула больш за сто чалавек і столькі ж было паранена.

Раней расійскія незалежныя СМІ паведамлялі, што ў многіх выпадках суды прымяняюць мінімальныя меры пакарання або толькі меры стрымання. Сітуацыя стала настолькі трывожнай, што дэпутат Дзярждумы РФ Ніна Астаніна заклікала паліцыю прыняць меры па абароне грамадзян ад былых асуджаных, якія вяртаюцца з фронту.

ПР/юл