У Дэрбенце і Махачкале на тэрыторыі расійскага Дагестану людзі ў масках напалі на праваслаўную царкву і сінагогу. У сінагозе здарыўся пажар.
Расійскі антытэрарыстычны камітэт паведаміў, што цягам дня адбыліся напады на два праваслаўныя храмы і сінагогу. У Дэрбенце зламыснікі, акрамя абстрэлу праваслаўнага храма і некалькіх паліцэйскіх машын, таксама падпалілі мясцовую сінагогу. У той жа час іншая група нападнікаў у Махачкале абстраляла паліцэйскія аўтамабілі. Усяго ў выніку абодвух нападаў, паводле папярэдніх звестак, загінулі 5 чалавек, у тым ліку двое паліцэйскіх. Каля 23 чалавек атрымалі раненні.
Сайт «База» пісаў, што загінулі і мірныя жыхары. У іх ліку людзі, якія знаходзіліся ў момант нападу на тэрыторыі сінагогі ў Дэрбенце, а таксама святар з царквы ў Махачкале – 66-гадовы айцец Мікалай. Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў Махачкале падраздзяленне антытэрарыстаў знішчыла двух тэрарыстаў.
IAR/УНІАН/нг