Беларуская Служба

Еўракамісія абвінаваціла кампанію Мета ў парушэнні заканадаўства ЕС

01.07.2024 16:35
Гаворка ідзе пра платны варыянт сацсетак без рэкламы, які інтэрнэт-карыстальнікам прапанавала амерыканская кампанія.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія абвінаваціла кампанію Meta, якой належаць Facebook і Instagram, у парушэнні заканадаўства ЕС. Гаворка ідзе пра платны варыянт сацсетак без рэкламы. Калі абвінавачанні Бруселя пацвердзяцца, амерыканскай кампаніі пагражаюць высокія фінансавыя штрафы.

Паводле Еўракамісіі, кампанія Meta прымусіла мільёны карыстальнікаў па ўсім ЕС выбіраць паміж бясплатнай версіяй сацсетак з рэкламамі або аплатай за магчымасць пазбегнуць іх. Гэта памылковы выбар – падкрэслівае Брусель і дадае, што фінансавы барʼер патэнцыйна прымушае спажыўцоў даць згоду на адсочванне іх асабістых дадзеных у рэкламных мэтах.

Паводле папярэдняга расследавання экспертаў ЕС, гэта парушэнне Закона аб лічбавых рынках, то бок правілаў, да якіх тэхналагічныя гіганты павінны былі прыстасавацца ў сакавіку.

Па словах камісара па ўнутраным рынку, Закон аб лічбавых рынках вяртае права інтэрнэт-карыстальнікаў вырашаць, якім чынам іхныя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя. Калі расследаванне Еўракамісіі пацвердзіць, што Meta парушыла правілы ЕС, ёй давядзецца заплаціць штраф у памеры да 10 працэнтаў ад ейнага сусветнага абароту.

IAR/аз

Адзін пароль для ўсіх дадаткаў – памылка, перасцерагае эксперт

27.06.2024 18:01
Добрая ідэя – карыстацца паслугамі так званых банкаў пароляў, раіць спецыяліст па абароне ад кібератак.