Саміт праходзіць пад лозунгам «Умацаванне дыялогу – імкненне да трывалага міру і развіцця».
Некаторыя незалежныя каментатары адзначаюць, што гэта магчымасць для Уладзіміра Пуціна яшчэ раз пераканаць Сі Цзіньпіна і Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў сваёй формуле спынення ўварвання ва Украіну.
Журналісты звярнулі ўвагу на цырымоніі сустрэчы асобных гасцей. Кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна ў аэрапорце Астаны сустракаў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў. Уладзіміра Пуціна сустрэў прэм'ер-міністр Олжас Бекценаў.
Казахстан адкрыта не асудзіў расійскага ўварвання ва Украіну і даў гарантыі бяспекі Уладзіміру Пуціну, якога Міжнародны крымінальны суд шукае за ваенныя злачынствы. Аднак Касым-Жамарт Такаеў раскрытыкаваў Расію за анексію Крыму і акупацыю Данбасу.
За апошні час гэта ўжо чацвёртая замежная паездка Уладзіміра Пуціна. Раней ён наведаў Кітай, Паўночную Карэю і Вʼетнам.
Паводле незалежных расійскіх палітолагаў, у кожнай з гэтых краінаў ён вёў перамовы адносна ваеннай падтрымкі расійскай арміі.
У Астану паехаў таксама Аляксандр Лукашэнка. Паводле ТК-Пул Першага, на форуме Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Лукашэнка закране пытанне завяршэння працэдуры прыняцця Беларусі ў члены ШАС. Цяпер Беларусь мае ў арганізацыі статус наглядальніка.
яс/IAR