Беларуская Служба

У Японіі прызналі неканстытуцыйнасць закону аб стэрылізацыі людзей з інваліднасцю

03.07.2024 17:02
Японскі закон дазваляў лекарам спыняць рэпрадуктыўныя функцыі людзей з псіхічнымі або інтэлектуальнымі парушэннямі.
ЯпоніяANTHR_Photoblog

Вярхоўны суд Японіі прызнаў неканстытуцыйным закон аб прымусовай стэрылізацыі людзей з інваліднасцю.

Закон дзейнічаў у Японіі з 1950 па 1990 год. Людзі, якія былі гвалтоўна стэрылізаваныя, падалі іскі па ўсёй Японіі, сцвярджаючы, што дыскрымінацыйнае абыходжанне было неканстытуцыйным, і запатрабавалі кампенсацыі ад дзяржавы.

Прэм'ер-міністр Японіі Фуміо Кісіда афіцыйна прынёс прабачэнні пацярпелым ад неканстытуцыйнага палажэння.

«Урад шчыра шкадуе аб тым, як быў рэалізаваны закон, і прыносіць шчырыя прабачэнні», – сказаў кіраўнік урада Японіі, дадаўшы, што дзяржава «хутка выплаціць кампенсацыю на падставе пастановы, якая сёння стала канчатковай».

Японскі закон дазваляў лекарам спыняць рэпрадуктыўныя функцыі людзей з псіхічнымі або інтэлектуальнымі парушэннямі. Падчас яго дзеяння былі стэрылізаваныя каля 25 тысяч людзей.

яс/IAR