У Вялікабрытаніі праходзяць усеагульныя выбары. Выбарчыя ўчасткі ў 650 акругах Англіі, Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі адкрыліся раніцай у чацвер. Гэта першыя ўсеагульныя выбары ў Вялікабрытаніі пасля выхаду краіны з Еўрапейскага Саюза.
Галасаванне працягнецца з 07:00 да 22:00 па мясцовым часе, пасля чаго будуць апублікаваны першыя вынікі, заснаваныя на апытаннях выбаршчыкаў. Адразу ж пасля закрыцця ўчасткаў брытанскія СМІ аб'явяць вынікі экзітпола, які звычайна дае даволі дакладную ацэнку размеркавання месцаў у парламенце.
У Вялікабрытаніі ўпершыню за 14 гадоў можа змяніцца ўлада, паведамляюць СМІ, спасылаючыся на апытанні грамадскай думкі. Калі так адбудзецца, то пасаду прэмʼер-міністра замест кансерватара Рышы Сунака зойме лейбарыст Кір Стармер.
вс