Беларуская Служба

У Джо Байдэна дыягнаставалі каранавірус

18.07.2024 14:18
Каманда Джо Байдэн вядзе барацьбу з некаторымі калегамі-дэмакратамі, якія занепакоеныя тым, што ён занадта стары, каб дамагацца перавыбрання, і хочуць, каб ён адышоў у бок на карысць іншага кандыдата.
Джо Байдэн Фота: Gints Ivuskans/Shutterstock

Падчас паездкі ў Лас-Вегас у сераду, 17 ліпеня, у прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які знаходзіцца пад агнём крытыкі з боку калег-дэмакратаў за нежаданне адмовіцца ад удзелу ў перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі, быў дыягнаставаны COVID-19.

«Аднак прэзідэнт адчувае толькі лёгкія сімптомы», – паведаміла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер, распавёўшы пра станоўчы тэст 81-гадовага прэзідэнта ЗША. Праз некалькі хвілін пасля гэтай абʼявы картэж прэзідэнта ўжо накіроўваўся з радыёстанцыі ў Лас-Вегасе да аэрапорту. У Белым доме сказалі, што прэзідэнт вяртаецца ў Дэлавэр для самаізаляцыі.

Каманда Джо Байдэн вядзе барацьбу з некаторымі калегамі-дэмакратамі, якія занепакоеныя тым, што ён занадта стары, каб дамагацца перавыбрання, і хочуць, каб ён адышоў у бок на карысць іншага кандыдата.

Раней у той жа дзень у яго адрас быў выказаны папрок ад члена Палаты прадстаўнікоў, дэмакрата Адама Шыфа з Каліфорніі, які заявіў, што Байдэну час «перадаць эстафету» камусьці іншаму.

iar/эж