Пасля таго, як Джо Байдэн адмовіўся ад удзелу ў выбарах, паявіліся рэкордныя ахвяраванні прыхільнікаў партыі, дзясяткі тысяч новых валанцёраў і рост надзеі дэмакратаў на перамогу. Паводле апошняга апытання, у яе невялікая перавага над Трампам (Харыс - 44%, Трамп - 42%), аб чым паведамляе Reuters.
На сваім першым перадвыбарным мітынгу Камала Харыс не толькі прадставіла сваё бачанне краіны, але і рэзка раскрытыкавала Дональда Трампа.
Некалькі тысяч чалавек выйшлі на першы перадвыбарчы мітынг Камалы Харыс у Мілуокі ў штаце Вісконсін. Дэмакраты сустрэлі яе авацыямі. Харыс, крытыкуючы Дональда Трампа, нагадала, што была пракурорам у Каліфорніі.
«Я мела справу з рознымі злачынцамі: сексуальнымі драпежнікамі, якія эксплуатуюць жанчын, ашуканцамі, якія абкрадаюць спажыўцоў і парушаюць законы дзеля ўласнай выгады. Так што я ведаю такіх людзей, як Дональд Трамп», – заявіла Харыс.
І дадала, што Дональд Трамп разлічвае на ахвяраванні мільярдэраў і хоча вярнуць краіну ў мінулае.
«Але мы не адступаем. Таму што мы змагаемся за будучыню», – сказала яна.
Штаб Камалы Харыс паведаміў, што на рахункі віцэ-прэзідэнта ЗША ад выбаршчыкаў паступіла больш за 100 мільёнаў долараў ахвяраванняў. Больш за 50 тысяч чалавек захацелі стаць валанцёрамі.
IAR/нг