Амерыканскі горад Солт-Лейк-Сіці, як чакаецца, арганізуе зімовую Алімпіяду 2034 года. Такое рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні ў Парыжы.
Амерыканскі горад у штаце Юта быў адзіным кандыдатам. У 2002 годзе Солт-Лейк-Сіці таксама прымаў зімовыя Гульні.
Раней МАК вырашыў, што арганізатарам зімовых гульняў у 2030 годзе стане Францыя. Спаборніцтвы пройдуць у французскіх Альпах.
IAR/нг