Прэс-сакратар Арміі абароны Ізраілю контр-адмірал Даніэль Хагары заявіў, што ракета была выраблена ў Іране і дастаўлена Хезбале:
-Мы падрыхтуем адказ супраць Хезбалы. Гэты напад паказвае сапраўдную прыроду Хезбалы: тэрарыстычнай арганізацыі, якая нападае і забівае дзяцей, якія гуляюць у футбол у суботу днём. Мы адновім поўную бяспеку на паўночнай мяжы для ўсіх грамадзян дзяржавы Ізраіль.
У выніку нападу пацярпелі не менш за 18 чалавек. Прэм'ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху заявіў, што ў сувязі з сітуацыяй ён паскорыць сваё вяртанне з ЗША. Неўзабаве пасля прыезду ён павінен прысутнічаць на пасяджэнні кабінета бяспекі.
ав