Беларуская Служба

Сітуацыя на Блізкім Усходзе вельмі напружаная

03.08.2024 12:13
Паездкі ў Ліван, Ізраіль і Іран сталі небяспечнымі.
,
Бейрут, Ліван PAP/EPA/WAEL HAMZEH

Усё больш краінаў заклікаюць сваіх грамадзян пакінуць гэтыя краіны, паведаміў у эфіры Польскага радыё 24 эксперт у справах Блізкага Усходу з Collegium Civitas доктар Войцех Шэўка:

-Францыя заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Іран. Пакінуць Ліван заклікалі, здаецца, усе краіны свету, можа, за выключэннем Польшчы. Неўзабаве можа быць так, што будуць адмененыя ўсе камерцыйныя рэйсы, і ў перспектыве, як па мне, непазбежных бамбардзіровак не будзе як уцякаць.

Паводле доктара Шэўкі, неўзабаве на Блізкім Усходзе можа пачацца чарговы поўнамаштабны ўзброены канфлікт.

МЗС раіць адмовіцца ад паездак у Ліван, Ізраіль і Іран. Авіякампанія LOT Polish Airlines прыпыніла палёты ў сталіцу Лівану Бейрут. Перавозчык таксама адмяніў рэйсы ў Ізраіль.

ав