Беларуская Служба

У Даніі пачынаецца суд над палякам, абвінавачаным у нападзе на кіраўнічку ўрада

06.08.2024 13:01
За напад на службовую асобу паляку пагражае да 8 гадоў турмы. Паводле суду, прысуд можна чакаць у сераду.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Капенгагене перад судом паўстане 39-гадовы паляк, абвінавачаны ў нападзе на прэм’ер-міністарку Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

Напад адбыўся ў чэрвені ў цэнтры дацкай сталіцы, за два дні да выбараў у Еўрапарламент. Мужчына падышоў да кіраўнічкі дацкага ўрада, калі яна сыходзіла з сустрэчы, і ўдарыў яе ў спіну. Затым яго затрымала паліцыя. Метэ Фрэдэрыксен атрымала лёгкую траўму шыі.

Зламыснік, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Даніі, на допыце заявіў, што не памятае падзеі. Следчыя ўстанавілі, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.

За напад на службовую асобу паляку пагражае да 8 гадоў турмы. Паводле суду, прысуду можна чакаць у сераду.

IAR/aз

Зламыснік напаў на прэмʼерку Даніі ў цэнтры Капенгагена

08.06.2024 10:00
Вядома, што кіраўнічцы ўрада ўдалося ўцячы, але яна атрымала ўдар рукой.