У цэнтры Капенгагена невядомы мужчына напаў на прэмʼерку Даніі Метэ Фрэдэрыксен. Вядома, што кіраўнічцы ўрада ўдалося ўцячы, але яна атрымала ўдар рукой. Паліцыя затрымала нападальніка. Сёння 39-гадовы мужчына павінен быць дапытаны.
У Канцылярыі прэмʼер-міністра Даніі заявілі, што Метэ Фрэдэрыксен у шоку да ўсёй падзеі. Пакуль ні паліцыя, ні Канцылярыя прэм'ера не паведамляюць, ці была ў нападніка зброя і якія ў яго матывы.
Напад асудзілі старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль і старшыня Еўрапарламента Рoберта Мецола.
«У палітыцы няма месца гвалту», – напісала ў сацсетках Мецола.
IAR/аз