Беларуская Служба

Камала Харыс заявіла аб падтрымцы Украіны і НАТА

23.08.2024 09:08
Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс выказала рашучую падтрымку Украіне і абвясціла, што яна захавае моцны альянс НАТА.
       -            (DNC)
Кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі і віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс выступае падчас заключнага вечара Нацыянальнай канвенцыі Дэмакратычнай партыі (DNC) у ЧыкагаEPA/MICHAEL REYNOLDS Dostawca: PAP/EPA.

У прамове на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў Чыкага Харыс папярэдзіла, што сусветныя дыктатары заўзеюць за Дональда Трампа.

Харыс выказалася за моцную армію і захаванне лідарства ЗША ў свеце. «Я дапамагла мабілізаваць глабальную кааліцыю з больш чым 50 краін для абароны Украіны ад агрэсіі Пуціна. Як прэзідэнт я буду рашуча падтрымліваць Украіну і нашых саюзнікаў па НАТА», — заявіла яна.

Харыс сказала, што не будзе мець зносіны з тыранамі і дыктатарамі, такімі як Кім Чэн Ын, якія падтрымліваюць Трампа, бо ведаюць, што ім лёгка маніпуляваць ліслівасцю і паслугамі. «Яны ведаюць, што Трамп не будзе прыцягваць аўтакратаў да адказнасці, таму што ён сам хоча быць аўтакратам», - сказала яна.

Яна запэўніла, што як прэзідэнт, у сутыкненні паміж дэмакратыяй і тыраніяй, яна ніколі не будзе вагацца ў абароне бяспекі і ідэалаў Амерыкі.

ПР/юл