Беларуская Служба

Ізраіль: апазнаныя целы 6 закладнікаў

01.09.2024 08:01
У Ізраілі апазнаныя целы шасці закладнікаў, выкрадзеных ХАМАС-ам 7 кастрычніка мінулага году.
                  ,   -
Дэманстрант у футболцы з надпісам «Вызваліце ​​маю сям'ю» прымае ўдзел у акцыі з заклікам да неадкладнага вызвалення ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАС-ам у ГазеEPA/ATEF SAFADI Dostawca: PAP/EPA.

Целы былі знойдзеныя ўчора ў тунэлі ў раёне Рафах у Сектары Газа.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што сярод знойдзеных ёсць цела 23-гадовага Херша Голдберг-Поліна, які меў ізраільскае і амерыканскае грамадзянства.

Падчас нападу на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага году тэрарысты ХАМАС выкралі 251 чалавека. Каля сотні застаюцца ў руках ХАМАС. Паводле ізраільскіх уладаў, некалькі дзясяткаў з іх загінулі

ПР/юл