Беларуская Служба

«Ягі» дайшоў да В’етнаму, пакідаючы разбурэнні на сваім шляху

07.09.2024 11:01
Вецер дзьмуў з хуткасцю больш за 150 кіламетраў у гадзіну.
   .
Супертайфун дабраўся да В'етнаму. Фота: PAP/EPA/LUONG THAI LINH

Супертайфун «Ягі» абрынуўся на В'етнам. У выніку загінуў адзін чалавек. Вецер вырываў з карэннем тысячы дрэў, зацягваў караблі і лодкі ў мора. Раней тайфун праходзіў праз востраў Хайнань на поўдні Кітая. Як мінімум два чалавекі загінулі, 92 атрымалі раненні.

У вʼетнамскім горадзе Хайфон вецер дзьмуў з хуткасцю больш за 150 кіламетраў у гадзіну. У паветра ляцелі аскепкі металічных дахаў і дарожных знакаў. У правінцыі Хайзыонг мужчыну прыціснула ўпалае дрэва, ён загінуў. 20 тысяч чалавек былі эвакуіраваныя ў больш бяспечныя месцы. Для ліквідацыі наступстваў стыхіі было мабілізавана больш за 450 тысяч чалавек.

Раней на гэтым тыдні «Ягі» забіў па меншай меры 13 чалавек на Філіпінах, калі яго яшчэ класіфікавалі як трапічны шторм. У наступныя некалькі дзён ён стаў супертайфунам.

IAR/нг