Беларуская Служба

Завяршаюцца Паралімпійскія гульні ў Парыжы

08.09.2024 09:01
Увечары ў канцэрце электроннай музыкі на «Стад дэ Франс» прымуць удзел каля 5 тысяч спартсменаў і амаль 60 тысяч гледачоў.
Завяршаюцца Паралімпійскія гульні ў ПарыжыPAP/EPA/Javier Etxezarreta

Пасля дванаццаці дзён спартыўных спаборніцтваў Парыж развітваецца з летняй Паралімпіядай. Сёння ў сталіцы Францыі пройдуць апошнія змаганні за медалі і цырымонія закрыцця. Фінал спаборніцтваў пройдзе на нацыянальным стадыёне «Стад дэ Франс» (фр. Stade de France)у Парыжы.

У апошні дзень Гульняў паралімпійцы разыграюць дванаццаць камплектаў медалёў. Апошнія фіналы ўключаюць у сябе матчы па баскетболе на інвалідных калясках, гонкі на паралімпійскіх каноэ і па цяжкай атлетыцы.

З самай раніцы на вуліцах Парыжа праходзіць падрыхтоўка да цырымоніі закрыцця. Больш за 10 тысяч чалавек збяруцца раніцай у парку Жоржа Вальбона, на паўночнай ускраіне горада, каб сачыць за вялікім парадам французскіх паралімпійцаў.

Увечары мерапрыемства перамесціцца на «Стад дэ Франс». У канцэрце электроннай музыкі прымуць удзел каля 5 тысяч спартсменаў і амаль 60 тысяч гледачоў.

На сцэне выступяць французскія зоркі розных пакаленняў, у тым ліку адзін з піянераў электроннай музыкі 1970-х Жан-Мішэль Жар.

IAR/аз

Украінцы ўстанавілі два сусветныя рэкорды, палякаў пазбавілі золата ды рэкорду на Параалімпіядзе

05.09.2024 15:03
Завяршаюцца Паралімпійскія гульні ў краіне кахання ды рэвалюцыі. Французскі бок змог стварыць вельмі спрыяльную атмасферу для ўдзельнікаў Алімпіяды, хаця не абышлося без скандалаў.